Hарадзіўся 9 (21) сакавіка 1840, фальварак Свіраны, Літоўска-Віленская губерня. Памёр 15 (28) красавіка 1900, фальварак Кушляны, Ашмянскі павет, Віленская губерня .
Беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік.
Літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць Францішка Багушэвіча стала падмуркам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX ст.
Дзіцячыя гады пісьменніка прайшлі ў асяроддзі блізкім да сялянскага.
Пачатковую адукацыю Францішак Багушэвіч атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў 26 ліпеня 1861 года. У часе навучання асаблівую цікавасць выказваў да славянскіх моў, матэматыкі і заканадаўства. У 1865 годзе паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях
Вучоба скончылася 26 ліпеня 1868 года ў Нежынскім юрыдычным ліцэі.
Вытокі творчасці Францішка Багушэвіча ў грамадскім жыцці Беларусі, цесна звязаны з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзі .
Першымі вядомымі паэтычнымі спробамі Францішка Багушэвіча лічаць знойдзеныя ў Львове вершы на польскай мове: «Новы 1886 год», «Прывід надзеі», «Хто гэта?» («Nowy rok 1886», «Widmo nadziei», «Kto to?»), напісаныя ў 1885—1886 гадах.
Увосень 1891 года ў Кракаве выходзіць першы зборнік паэта «Дудка беларуская» пад псеўданімам Мацей Бурачок .
Багатая і разнастайная яго спадчына ў жанравых адносінах: паэма («Кепска будзе!»), вершаванае апавяданне, блізкае формай да гутарак («У астрозе», «Быў у чысцы», «Свая зямля»), публіцыстычны маналог («Мая душа», «Дурны мужык, як варона»), філасофскі роздум («Праўда», «Думка»), верш-прысвячэнне («Яснавяльможнай пані Арэшчысе»), байка («Воўк і авечка»), сатыра («Праўдзівая гісторыя аб замучаным дукаце»), апрацоўка народнай казкі («Хцівец і скарб на святога Яна») і інш. Францішку Багушэвічу належаць і першыя ў беларускай літаратуры празаічныя творы. Апавяданні «Сведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна» зместам і формай звязаны з народнай гумарэскай; «Тралялёначка» бліжэй да літаратурнай традыцыі, тут увасоблена расслаенне беларускай вёскі, вясковыя багацеі, што прыйшлі на змену радавітым панам ,
Францішак Багушэвіч жыў і пісаў у той час, калі яшчэ не былі выпрацаваны адзіныя агульнанацыянальныя моўныя нормы. У яго творах, як і ў творах іншых пісьменнікаў 2-й паловы ХІХ ст., яскрава адлюстраваліся агульныя заканамернасці развіцця беларускай літаратурнай мовы.
У нашай бібліятэцы вы можаце прачытаць наступныя творы
- Дудка беларуская
- Смык беларускі
- Дзядзіна
- Палясоўшчык
- Сведка
- Вершы