1 września, zgodnie z polską tradycją, rozpoczął się nowy rok szkolny. W II Liceum Ogólnokształcącym z Dodatkową Nauką Języka Białoruskiego w Hajnówce witaliśmy go na placu apelowym, gdzie o godzinie 10 zebrali się uczniowie, nauczyciele, rodzice i zaproszeni goście w osobach Wicestarosty Powiatu Hajnowskiego Pani Justyny Jarmocik i Przewodniczącej Rady Rodziców Pani Doroty Romaniuk. Uroczystość poprowadził Pan Profesor Jan Karczewski. Po wysłuchaniu hymnu głos zabrał nowo mianowany dyrektor szkoły Pan Dariusz Musiuk, witając zebranych, a szczególnie uczniów klas pierwszych, i życząc wszystkim owocnej pracy. Pan Dyrektor pogratulował także uzyskania tytułu nauczyciela mianowanego Pani Ewie Bubul i Pani Ewie Żukowickiej oraz przekazał nagrody od Wiceprzewodniczącego Zjednoczonego Gabinetu Przejściowego Pawła Łatuszki panu Janowi Karczewskiemu i pani Dorocie Romaniuk za działalność na rzecz podtrzymywania białoruskiej oświaty i kultury w Polsce. Następnie głos zabrała Pani Wicestarosta, gratulując objęcia funkcji Panu Dyrektorowi i Pani Wicedyrektor Ewie Żukowickiej i życząc powodzenia uczniom i nauczycielom. Kiedy odprowadzono sztandar szkoły, uczniowie rozeszli się do klas na pierwsze spotkanie z wychowawcami w nowym roku szkolnym. 


1 верасня, згодна з польскай традыцыяй, пачаўся новы навучальны год. У ІІ Aгульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы мы віталі яго на школьнай плошчы, дзе а 10-й гадзіне сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі і запрошаныя госці – намесніца старасты Гайнаўскага павета спадарыня Юстына Ярмоцік і старшыня Рады бацькоў спадарыня Дората Раманюк. Цырымонію вёў настаўнік Ян Карчэўскі. Пасля выканання дзяржаўнага гімна слова ўзяў новапрызначаны дырэктар школы спадар Дарыюш Мусюк, які прывітаў прысутных, асабліва вучняў першых класаў, і пажадаў усім плённай працы. Спадар Дырэктар таксама павіншаваў з атрыманнем кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік па прызначэнні» спадарыню Эву Бубуль і спадарыню Эву Жукавіцкую, а таксама перадаў узнагароды ад намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўла Латушкі спадару Яну Карчэўскаму і спадарыні Дараце Раманюк за дзейнасць дзеля захавання беларускай адукацыі і культуры ў Польшчы. Затым слова ўзяла спадарыня намесніца старасты, якая павіншавала спадара дырэктара з прызначэннем на пасаду, а таксама спадарыню намесніцу дырэктара Эву Жукавіцкую ды пажадала поспехаў вучням і настаўнікам. Пасля таго як школьны сцяг быў занесены, вучні разышліся па класах на першую ў новым навучальным годзе сустрэчу з класнымі кіраўнікамі.