Perspektywy ico

JESTEŚMY W GRONIE NAJLEPSZYCH LICEÓW W WOJEWÓDZTWIE PODLASKIM

SREBRNA SZKOŁA 2018, 2019, 2020, 2022, 2024

 

dsc 052923 сакавіка 2018 года ў нашай школе ўрачыста адсвяткавалі 100 гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сабраныя ў актавым зале вучні і настаўнікі на пачатку выслухалі гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Затым усе паглядзелі праграму, якая знаёміла з падзеямі 1918 года.

Фільмавы матэрыял пераплятаўся з патрыятычнымі вершамі, якія дэкламавалі вучні класа ІІ «ц» ліцэя ды песнямі ў выкананні Юліі Пракапюк і калектыву «Знічка». Была зачытана таксама ІІІ Устаўная Грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Потым наступіла частка больш забаўляльная. Ліцэіст Артур Маркоўскі заспяваў вядомы хіт «Тры чарапахі», а Тамаш Дружба ды Яцэк Дружба зайгралі на акардэонах беларускія народныя песні. На канец слова ўзяў дырэктар школы спадар Ігар Лукашук, які яшчэ раз падкрэсліў велічэзнае значэнне Акту 25 Сакавіка.

DSC_0462
DSC_0456
DSC_0468
DSC_0474
DSC_0479
DSC_0483
DSC_0490
DSC_0494
DSC_0496
DSC_0501
DSC_0505
DSC_0508
DSC_0521
DSC_0525
DSC_0529
Previous Next Play Pause
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Back to top