Закончыўся конкурсны перыяд. У Гiмназii з ДНБМ ў Гайнаўцы гэта быў вельмi плённы час. Нашыя вучнi дасягнулi поспехаў у многiх прадметных конкурсах, у тым лiку i па беларускай мове.
15 сакавiка 2018 года аказалася, што Iаанна Хомчук з класа IIа i Каролiна Полiкатус з класа IIIа так добра напiсалi ўсе конкурсныя заданнi, што сталi лаўрэаткамi. Каб гэтага дасягнуць працавалi на працягу некалькiх месяцаў.
Iаанна мела 72 балы, а Каролiна 73 балы. Толькi 12 вучняў атрымала ганаровае званне лаўрэата. Да конкурсу падрыхтавала абедзве вучанiцы Яланта Грыгарук.
Далейшых поспехаў дзяўчаты!