Закончыўся сёлетні выпуск дэкламатарскага конкурсu беларускай паэзіі і прозы «Роднае слова». Апошні раз удзельнічалі ў ім навучэнцы гімназій. Сярод іх трое нашых гімназістаў – Ванда Гіншт і Якуб Казімірук з класа ІІІа ды Малгажата Галёнка з класа ІІІб. Усе трое вельмі добра выступілі ў раённых элімінацыях, якія адбыліся 13.03.2019 г. у Гайнаўскім доме культуры. У цэнтральны этап кваліфікаваліся Якуб (ІІІ месца) і Малгажата (ІІ месца). Пасля падвядзення вынікаў цэнтралянага агляду, які прайшоў 22 сакавіка ў Бельску Падляшскім, аказалася, што Малгажата Галёнка заняла ў ім ІІ месца. Віншуем усіх нашых прадстаўнікоў!
Конкурс «Роднае слова» / Konkurs „Słowo ojczyste”
- Szczegóły
- Odsłony: 1903