Perspektywy ico

JESTEŚMY W GRONIE NAJLEPSZYCH LICEÓW W WOJEWÓDZTWIE PODLASKIM

SREBRNA SZKOŁA 2018, 2019, 2020, 2022, 2024

 

25 сакавіка 2019 года ў нашай школе адбылося урачыстае святкаванне 101 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Нашай урачыстасці надалі бляск запрошаныя госці спадар Алег Латышонак – доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта. А таксама спадар Яраслаў Іванюк – журналіст Польскага Радыё Рэдакцыі Праграм для Нацыянальных Меншасцяў, які вядзе беларускія аўдыцыі „Пад знакам пагоні”. Аўтар рэпартажаў звязаных з беларускай меншасцю ў Польшчы.
Спадар Алег Латышонак прадставіў прысутным прэзентацыю аб гісторыі ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, расказаў таксама пра асобы з нашага рэгіёна, якія адыгралі асноўную ролю ў гэтай падзеі. Спадар Яраслаў Іванюк правёў кароткую віктарыну па прэзентацыі і запрапанаваў моладзі цікавы спосаб святкавання чарговых гадавін утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі – бегі.
Госці перадалі школе падарункі ў форме табліц прэзентуючых гісторыю ўтварэння БНР ад імя Звяза Шчыты.
У другой частцы нашага святкавання выступіў наш школьны калектыў „Знічка” з прыўзнятым, урачыстым рэпертуарам, які быў вельмі пазітыўна прыняты публікай.
Жыве Беларусь!

linia2

Back to top