Perspektywy ico

JESTEŚMY W GRONIE NAJLEPSZYCH LICEÓW W WOJEWÓDZTWIE PODLASKIM

SREBRNA SZKOŁA 2018, 2019, 2020, 2022, 2024

 

16 студзеня па сумеснай ініцыятыве Бацькоўскага камітэта і Дырэкцыі нашай школе адбыліся "Навагоднія сустрэчы". У канцэрце прысутнічалі настаўнікі і вучні з сем'ямі. Мэтай нашага спаткання было супольнае правядзенне святочна-навагодняга часу ў сямейнай атмасферы.
У першай частцы сустрэчы запрэзэнтаваліся: школьны калектыў "Знічка" і прадстаўнікі розных класаў нашага ліцэя з калядкамі ды навагоднімі песнямі. Мы маглі пачуць выступленні а капэла, з акампанементам акардэону і фартэпіяна.
Госцем другой часткі з'яўляўся вядомы беларускі бард - Зміцер Вайцюшкевіч, які стварыў цудоўную, калядную атмасферу. Публіка ахвотна ўключылася ў выступ артысты, спявала і танцавала.
Потым прыйшоў час на пачастунак і размовы, а нават здымкі з артыстам.

zdjęcia: Małgorzata Simoniuk

linia2

Back to top