22 кастрычніка 2020 года адышоў у лепшы свет выдатны беларускі паэт з Беласточчыны Віктар Швед. Нарадзіўся ён у вёсцы Мора, закончыў журналістыку ды беларускую філалогію на Варшаўскім універсітэце. Шмат гадоў жыў і працаваў у Варшаве. Затым пераехаў у Беласток. Выдаў зборнікі паэзіі на беларускай і польскай мовах. Напісаў шмат гумарыстычных вершаў для дзяцей. Сустракаўся з вучнямі і настаўнікамі ў нашай школе. Няхай зямелька будзе Яму пухам.
Памёр Віктар Швед
- Szczegóły
- Odsłony: 1663