Perspektywy ico

JESTEŚMY W GRONIE NAJLEPSZYCH LICEÓW W WOJEWÓDZTWIE PODLASKIM

SREBRNA SZKOŁA 2018, 2019, 2020, 2022, 2024

 

Сёлетні выпуск агульнапольскага конкурсу «Сцэнічнае слова», па вядомых прычынах, адбыўся ў іншай форме чым заўсёды. Яго галоўны арганізатар – Таварыства беларускай культуры ў Беластоку вырашыла, каб удзельнікі запісалі ў форме ролікаў свае выступленні ды іх ім пераслалі. Затым пакліканая камісія ўважліва разгледзела ўвесь матэрыял і ацаніла яго. Усё мерапрыемства закончылася вялікім поспехам нашых навучэнцаў. Сярод дэкламатараў перамог Барташ Яканюк (1ц), другое месца заняла Кацярына Станько (2а), а вылучэнні атрымалі Марта Хілецкая (1б) ды Наталля Ляўчук (1а). У катэгoрыі малых сцэнічных форм І месца за інсцэніроўку «Вірус» атрымаў тэатральны калектыў «Драма» ў складзе: Малгажата Галёнка (2Б) і Давід Тыханюк (2Б). Шчыра віншуем!

MARTA (2)
Obraz1 (2)
Obraz2 (2)
Obraz3 (2)
Previous Next Play Pause
1 2 3 4

Back to top