Шостага лiстапада 2017 года, у нашай школе адбыўся канцэрт беларускiх музыкантаў, гурту NAVIBAND. Выступiлi яны ў рамках фестывалю «Бардаўская восень».
Канцэрт аглядалi вучнi i настаўнiкi Комплексу школ з ДНБМ ў Гайнаўцы. Гэты гурт прадстаўляў Беларусь на міжнародным конкурсе «Еўрабачанне 2017», дзе яны занялi 17 месца. NAVIBAND спявае ў жанры iнды-поп i фолк-рок.
На канцэрце найбольш падабалася нам песня: «Гісторыя майго жыцця». Мы з вялiкай увагай слухалi як спяваюць i iграюць Ксенiя Жук i Арцём Лук'яненка i iграюць: Уладзіслаў Чашчавік, Аляксандр Табольскі i Уладзімір Бегер.
Атмасфера была радасная. Усе вучнi нашай школы спявалi песнi i пляскалi ў далонi. Мы любiм слухаць такую музыку. Гурт заспяваў нам многа песняў, а таксама члены гурту размаўлялi з намi. Яны расказвалi нам пра Еўрабачанне i дзякавалi спадару дырэктару, Iгару Лукашуку, за запрашэнне. Пасля канцэрту можна было зрабiць фатаздымкi з музыкантамi i атрымаць аўтографы. Мы вельмi задаволены з гэтай светлай падзеi ў нашым школьным жыццi. Хочацца яшчэ больш такiх канцэртаў.
Наталiя Дмiтрук i Эвэлiна Франковiч з класа IБ лiцэя