15 лістапада тэатральны калектыў «Драма» з нашага белліцэя выступіў з пастаноўкай інсцэніроўкі «Кастынг» у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Перад выступленнем нашых маладых акцёраў адбыўся міні-канцэрт народнага калектыву «Ручаёк» з Белавежы. Самая п’еса «Кастынг, як заўсёды, выклікала жывую рэакцыю публікі, атрымала ад яе гарачыя апладысменты ды прызнанне. Цэлае мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта «Кірыліцай пісанае», які наладжвае Беларускі музей.