У панядзелак, 20 лістапада ў школьнай чытальні адбылася сустрэча з прафесарам Алегам Латышонкам. На працягу двух урокаў вучні нашай школы маглі пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі, пачынаючы ад самага пачатку, ад часоў пра якія, здавалася, ніхто ўжо не памятае. Усё гэта невыпадкова. Cпадар Латышонак з’яўляецца суаўтарам кніжкі пад загалоўкам «Гісторыя беларусаў Падляшша», якой ён хацеў нас зацікавіць. У канцы сустрэчы госць адказваў на нашыя пытанні пра сучасныя справы, але таксама пра глыбокае мінулае нашага рэгіёна і народа. Уся сустрэча прайшла ў сардэчнай атмасферы.
Сустрэча з гісторыкам
- Szczegóły
- Odsłony: 3966