26 лістапада 2017 года ў Беларускім музеі адбыўся 13 выпуск Мастацкіх сустрэч школьнікаў, якога суарганізатарам з’яўляецца Аб’яднанне нашая школа, што дзейнічае пры нашай адукацыйнай установе.
Мерапрыемства цешыцца вялікім зацікаўленнем сярод вучняў, настаўнікаў і бацькоў. Гэтым разам ужо не дзесяткі, а каля дзвюх соцень людзей паявілася ў кіназале музея. З беларускай праграмай выступілі вучні ўсіх гайанўскіх школ, у якіх навучаецца беларуская мова, дзеткі з Прадшколля н-р 1 ды навучэнцы з Белавежы. Нашую школу прадстаўляў вакальны калектыў «Знічка» ды танцавальная група дзяўчат.