Perspektywy ico

JESTEŚMY W GRONIE NAJLEPSZYCH LICEÓW W WOJEWÓDZTWIE PODLASKIM

SREBRNA SZKOŁA 2018, 2019, 2020, 2022, 2024

 

Ян ЧыквінЯн Чыквін нарадзіўся 18 траўня 1940, в. Дубічы Царкоўныя, паэт, празаік, перакладчык, даследчык рускай і беларускай літаратуры. Рэдактар штогодніка Тэрмапілы (выдаецца з 1989 г.).

Дэбютаваў у часопісе «Ніва» ў 1957 г. У 1964 г. скончыў русістыку ў Варшаўскім Універсітэце. З 1969 г. працаваў у філіяле Варшаўскага Універсітэта ў Беластоку, з 1985 па 1997 г. — у Варшаўскім Універсітэце, з 1998 г. — супрацоўнік Беластоцкага Універсітэта. У 1989 годзе стаў прэзідэнтам Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа».
У 2008 годзе ўзнагароджаны залатым медалём «За заслугі перад культурай» — Gloria Artis .

У нашай бібліятэцы вы можаце прачытаць наступныя томы паэзіі:

1. Здарылася быць
Лірыка. Проза
Цяпер ён ляжаў перада мною нерухома і ляжаў так, здавалася, здаўна. Ляжаў нехта, каму мільёны або мільярды гадоў – лабасты, рэдкай афарбоўкі, вафельна-тартовы аметыст, з нейкаю як бы даўняйпрадаўняй картаю крэпасці на высакагор’і. Спачатку яго звочылі, гаварылі адны, ля вадапада Вікторыі, а іншыя – у рацэ Замбэзі ў далёкай Афрыцы. Потым ён ішоў нейкім цьмяным шляхам па Сібіры, каб спачыць у Багдадскім археалагічным музеі. Аднак той музе..,

2. Ідэя. Вобраз.

Інтэрпрэтацыя
Амаль на працягу ўсяго ХХ стагоддзя беларуская літаратура, як і ўсе ўсходнеславянскія літаратуры, развівалася, як вядома, у спрошчаных, аднатыпных ідэалагічна-палітычных умовах. І асэнсаванне яе ў шматлікіх сваіх праявах таксама прыпадобнілася, набрыняла той жа адналінейнасцю і сацыялагізатарствам ды непазбежна іх генерыравала – і таму зараз у новыя аксіялагічныя рамкі гісторыя мастацкай літаратуры ўпісваецца з заведама акрэсленымі цяжк...

3. Жменя пяску
Поле з недаспелым жытам-хорам...,Вецер дыхаў хвалямі цяпла...,Агню ўладарніца на кухні..., Над ракою Нарвай..., Неўзабаве..., У Бельску адліга і змрок..., Гадоў мінае новых чарада...,Сёння вечны на свеце аўторак..., Я люблю глядзець... .

4. Беларуская літаратура Польшчы
Бібліяграфічны даведнік 1957-1998
Ад 1956 года, як толькі пачала выходзіць „Ніва”, а затым „Беларускі каляндар” і іншыя выданні, на працягу вось ужо звыш сарака гадоў на іх старонках сістэматычна друкуюцца літаратурныя мастацкія творы: 1. свае, беларускія арыгінальныя тэксты, 2. пераклады з іншых літаратур, 3. паэзія і кароткія празаічныя жанры пісьменнікаў Беларусі і, зрэдку, беларускіх эмігрантаў, 4. ды таксама ад выпадку да выпадку ў арыгінале творы польскіх пісьменн...

5. Далёкія і блізкія
Беларускія пісьменнікі замежжа
Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай і неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Літаратуру можна дзяліць на гістарычныя перыяды – дарэчы большасць літаратур так і падзяляюцца....

6.Свет першы і апошні
«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўт...

7.Неспакой
Лірыка.

8.Святая студня
Лірыка.

9. Іду
Лірыка.

10.Тэрмапілы
Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс.

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай. З таго часу захаваўся лемантар. Бацька заўязата вучыў нас па ім чытаць. Запамяталіся да сёння яго тлумачэнні …

Back to top