Пад канец навучальнага года наш вакальны калектыў ЗНІЧКА удзельнічаў у Фэстывалі беларускай песні у Вільні. Фэстываль быў арганізаваны Віленскай беларускай гімназіяй ім. Францыска Скарыны - нашай партнэрскай школай, з якой супрацоўніцта НАШ ЛІЦЭЙ пачаў з праекта Нацыянальныя меншасці - багацце Еўропы. Прыемна было наведаць добрых сяброў з беларускай песняй на вуснах :). Прыемна было таксама наведаць старажытную Вільню, якая займае значнае месца ў беларускай гісторыі. Да наступных сустрэч.
Канцэрт нашай ЗНІЧКІ ў Вільні.
- Szczegóły
- Odsłony: 916