Нашыя школьныя калектывы – вакальны «Знічка» і танцавальны «Лявоніха» разам з апекунамі – спадаром Янам Карчэўскім ды спадарынямі Эвай Жукавіцкай і Вольгай Вілюк у днях 6-7 лістапада 2022 года прабывалі ў Пунску. Гэта невялікая мясцовасць каля мяжы з Літвой, у якой 80% жыхароў з’яўляецца літоўцамі. Мы прынялі ўдзел у XXVI Сустpэчах нацыянальных меншсцяў, якія адбыліся ў Літоўскім доме культуры. Побач нас выступілі таксама татары, украінцы, стараверы і літоўцы. Пасля ўдалых выступленняў ды пачастунку, мы паехалі на начлег ў Ашкіне. Там было вогнішча, танцы і спевы. На наступны дзень з самай раніцы мы падаліся ў Дом літоўскай культуры ў Пунску. Там з’елі сняданак ды наведалі музей. Затым паехалі яшчэ ў музей пад адкрытым небам. На канец мы сустрэліся з нашымі аднагодкамі ў Пунскім літоўскім ліцэі. Мы супольна спявалі, гулялі ў валейбол і рабілі здымкі. Пасля абеда, поўныя цудоўных уражанняў, мы падаліся ў Гайнаўку.
Сустрэчы нацыянальных меншасцяў у Пунску
- Szczegóły
- Odsłony: 709