Дзень Герояў – неафіцыйнае нацыянальнае свята, гадавіна Слуцкага паўстання 1920 года. Адзначаецца штогод 27 лістапада беларусамі ў вольным свеце. 102-я ўгодкі гэтай падзеі ў нашай школе адсвяткавалі 24.11.2022 года. Мерапрыемства ўдастоіў выдатны беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў. Прысутнічаў таксама журналіст Польскага Радыё ў Беластоку Яраслаў Іванюк. Нашыя ліцэісты паглядзелі фільм пра падзеі 1920 года на Случчыне, а затым голас узяў спадар Арлоў, які расказаў пра герояў-паўстанцаў ды зачытаў сваё эсэ «Незалежнасць – гэта...».
На чарговым уроку адбылася аўтарская сустрэча нашых вучняў з Уладзімірам Арловам, якую павёў Яраслаў Іванюк. Пісьменнік расказаў ліцэістам пра меандры свайго дзяцінства, а таксама пра сваю творчую працу. Выступленне закончыў аптымістычным вершам пра каханне.