14 снежня ў нашай школе адбылася сустрэча з журналістам Зміцерам Косціным. У сустрэчы ў школьнай бібліятэцы ўдзельнічалі вучні класа 2а гімназіі з настаўніцамі беларускай мовы Ялантай Грыгарук і артыстычных заняткаў Божэнай Вінцонэк. Спадар Косцін з’яўляецца супрацоўнікам Польскага Радыё Беласток, рэдакцыі праграм для нацыянальных меншасцяў. Ён аўтар перадачы “Пад знакам Пагоні”.
Падчас спаткання журналіст прыблізіў моладзі аспекты працы радыёрэпарцёра, якая між іншым звязана з падарожжамі ў розныя месцы. Спадар Косцін расказаў нам пра працу пры падрыхтоўцы размовы з маці ксяндза Ежгэо Попелушко, а таксама ў нас была магчымасць паглядзець фільмік на You Tube “Попелушко па беларуску”, які аўтар лічыць адным з важнейшых сваіх праектаў. Мы ахвотна задавалі пытанні, на якія журналіст вычарпальна адказваў. Чакаем наступных такіх цікавых сустрэч.
Ёанна Хомчук