Perspektywy ico

JESTEŚMY W GRONIE NAJLEPSZYCH LICEÓW W WOJEWÓDZTWIE PODLASKIM

SREBRNA SZKOŁA 2018, 2019, 2020, 2022, 2024

 

Filmy ze Studniówki >>

 

Żeby tradycji stało się zadość, 20 stycznia odbył się w naszej szkole bal studniówkowy. O godzinie 18 zebrali się w pięknie przystrojonej na tę okazję sali gimnastycznej uczniowie klas czwartych z osobami towarzyszącymi, nauczyciele, rodzice maturzystów i przybyli goście w osobach: Pani Niny Łukasik – Naczelnika Wydziału Spraw Społecznych Starostwa Powiatowego w Hajnówce oraz Pani Doroty Romaniuk – Przewodniczącej Rady Rodziców II LO z DNJB w Hajnówce, by wspólnie świętować wejście w dorosłość kolejnego rocznika młodych ludzi. Uroczystość rozpoczęła się od poloneza przygotowanego pod kierunkiem Pani Olgi Wiluk. Rodzice i nauczyciele mogli podziwiać odmienionych do niepoznania swoich podopiecznych, którzy tego wieczoru po raz pierwszy zamienili się w piękne panie ubrane w wyszukane suknie balowe i przystojnych panów w garniturach. Kiedy umilkła muzyka, głos zabrał w imieniu rodziców maturzystów Pan Tomasz Tichoniuk, witając przybyłych, dziękując nauczycielom za trzyipółletnią pracę z młodzieżą, podkreślając znaczenie tego wieczoru w życiu młodych ludzi i życząc im udanej zabawy tej nocy i sukcesów w dalszym życiu. Po tych słowach na parkiet wkroczyło sześć par uczniów przebranych w ludowe stroje, by zatańczyć nierozerwalnie związany z tym wieczorem w naszej szkole białoruski taniec lawonichę, który został przyjęty gromkimi brawami przez zebranych. Następnie głos zabrali goście: Pani Naczelnik i Pani Przewodnicząca. Obie panie podkreśliły niepowtarzalność tego wydarzenia, życząc młodzieży dobrej zabawy oraz sukcesów na maturze i w dalszym życiu. Pani Łukasik przekazała także życzenia od Pana Starosty Hajnowskiego Andrzeja Skiepki. Zebrani mogli posłuchać ponadto wystąpienia przedstawicieli maturzystów w osobach Darii Zabrockiej i Szymona Masalskiego, którzy podziękowali nauczycielom za przybycie, ale też za trud włożony w edukację i wychowanie młodych ludzi. Do podziękowań dołączono kwiaty dla gości i nauczycieli, w tym dla wychowawców, którymi w bieżącym roku szkolnym są Panie: Śnieżyna Plis, Marzena Sapieżko i Grażyna Miszczuk. Przedstawiciele uczniów podziękowania skierowali także do obecnych na sali rodziców, którzy również wspierali ich w trudzie zdobywania wiedzy oraz stali się współorganizatorami balu. Podsumowaniem oficjalnej części uroczystości stało się wystąpienie Pana Dyrektora Igora Łukaszuka, który życząc maturzystom sukcesów, przypomniał im, że zawsze będą w tej szkole miłymi gośćmi. I wreszcie zaczął się bal: dobre jedzenie i dużo muzyki. Można było zapomnieć o codziennym uczniowskim trudzie, o czekającej za sto dni maturze, o wszelkich kłopotach i brać od życia to co najlepsze.


 Каб падтрымаць традыцыю, 20 студзеня ў нашай школе прайшоў выпускны баль. А 18-й гадзіне, у прыгожа аздобленай спартыўнай зале, сабраліся вучні чацвёртых класаў са сваімі суправаджаючымі, настаўнікі, бацькі выпускнікоў і госці: спадарыня Ніна Лукасік – загадчыца аддзела сацыяльных спраў Гайнаўскага павета і спадарыня Дарота Раманюк – старшыня Бацькоўскага камітэта Гайнаўскага белліцэя. Усё дзеля таго, каб адзначыць уступленне ў дарослае жыццё яшчэ адной групы маладых людзей. Урачыстасць пачалася паланезам, падрыхтаваным пад кіраўніцтвам спадарыні Вольгі Вілюк. Бацькі і настаўнікі маглі палюбавацца сваімі вучнямі, якія непазнавальна змяніліся і ў гэты вечар упершыню ператварыліся ў прыгожых дам у вычварных бальных сукенках і прыгожых мужчын у касцюмах. Калі музыка сціхла, ад імя бацькоў нашых матурыстаў выступіў спадар Тамаш Тыханюк, які прывітаў удзельнікаў, падзякаваў настаўнікам за тры з паловай гады працы з моладдзю, падкрэсліў важнасць гэтага вечара ў жыцці маладых людзей і пажадаў ім добрай гульні ў гэтую ноч ды поспехаў у далейшым жыцці. Пасля гэтых слоў шэсць пар вучняў, апранутых у народныя строі, выйшлі на сярэдзіну залы, каб станцаваць беларускі танец «Лявоніха», які непарыўна звязаны з гэтым вечарам у нашай школе, і быў ён сустрэты гледачамі бурнымі апладысментамі. Затым голас узялі нашыя госці: кіраўнік і старшыня. Абедзве спадарыні падкрэслілі ўнікальнасць гэтай падзеі, жадаючы маладым людзям добрага настрою і поспехаў на выпускных экзаменах і ў далейшым жыцці. Спадарыня Лукасік таксама перадала пажаданні ад старасты Гайнаўскага павета – Анджэя Скепкі. Потым выступілі прадстаўнікі матурыстаў у асобах Дар’і Заброцкай і Шымaна Масальскага, якія падзякавалі настаўнікам за прыбыццё на баль, а таксама за намаганні, якія яны паклалі ў навуку і выхаванне моладзі. Да падзяк былі далучаны кветкі гасцям і настаўнікам, у тым ліку выхавацелям матуральных класаў: Сняжыне Пліс, Мажэне Сапежка і Гражыне Мішчук. Прадстаўнікі навучэнцаў таксама падзякавалі прысутным у зале бацькам, якія падтрымлівалі іх у набыцці ведаў і сталі суарганізатарамі балю. Завяршэннем афіцыйнай часткі ўрачыстасці было выступленне дырэктара Ігара Лукашука, які пажадаў выпускнікам ліцэя поспехаў і нагадаў, што яны заўсёды будуць добрымі гасцямі ў гэтай школе. І вось нарэшце пачаўся баль: добрая ежа і шмат музыкі. Можна было забыцца пра штодзённыя вучнёўскія клопаты, пра выпускныя экзамены, якія чакаюць праз сто дзён, пра ўсе праблемы і браць ад жыцця тое, што самае лепшае.

linia2

20240120_181119
20240120_181126
20240120_181134
20240120_181146
20240120_181154
20240120_181157
20240120_181204
20240120_181207
20240120_181215
20240120_181224
20240120_205821
Previous Next Play Pause
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Back to top