Perspektywy ico

JESTEŚMY W GRONIE NAJLEPSZYCH LICEÓW W WOJEWÓDZTWIE PODLASKIM

SREBRNA SZKOŁA 2018, 2019, 2020, 2022, 2024

 

Dunin214 гадоў таму нарадзіўся Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч.
 Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч, герба Лебедзь (нар. 23 студзеня? / 4 лютага 1808 г. у Панюшкевічах , памёр 29 снежня 1884 г. у Малой Люцынцы  – паэт, драматург, класік беларускай літературы ХІХ ст. У сваіх творах ён часта апісваў вясковыя людзі, іх культуру, звычаі і абрады.
 
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч паходзіў з беларускай дробнай каталіцкай шляхты. Яго бацька Якуб быў арандатарам невялікага маёнтка. У 1824 годзе Вінцэнты скончыў павятовую школу. Потым паступіў на медыцынскі ўніверсітэт. У 1840 годзе паэт пасяліўся ў маёнтку Малая Люцынка пад Мінскам. У Мінску меў годнасць шляхецкага дэпутата. У сваім маёнтку ён заснаваў уласны тэатр, у якім таксама ставіў свае п’есы. У 1841 г. заснаваў першы беларускі тэатральны гурток. 
 
Як драматург і акцёр дэбютаваў у Мінску, дзе паставіў аперэту
 “ Рэкруцкі яўрэйскі набор” (1841) і выканаў адну з роляў. Пачаткам працы ў галіне літературы стала выданне лібрэта камедыі-оперы “Ідылія” ( Вілня, 1846), у якой сяляне размаўлялі па беларуску.
 Першыя вядомыя паэтычныя творы – “Малітва на памінальны дзень”, “Дзіця і маці”, “Вясна”прасякнуты сентыменталізмам. Росквіт творчых сіл В. Дуніна-Марцінкевіча прыпадае на сярэдзіну 1850-х г., былі выдадзены кнігі “Гапон”, “Вечарніцы і Апантаны”, “ Цікавішся? – Прачытай”, “Дудар Беларускі або Усяго патроху”.          
З’яўленне іх выклікала шырокі рэзананс у суседніх культурных асяродках. Пісьменнік не столькі імкнуўся дакладна ўзнавіць падзеі мінулага, колкі будзіў гістарычнаю памяць народа, абуджаў у кожным Беларусе пачуццё грамадзяніна. Таму наступныя беларускія  ( “ Халімон на каранацыі”) былі забаронены цэнзурай.
Пасля паўстання 1863 – 64 былі напісаны фарс-вадевіль “Пінская шляхта” на пінскай гаворцы, камедыя “Залёты”, паэма “ З-над Іслачы або Лекі на сон”.
Камедыя “Пінская шляхта” ўвайшла ў залаты театралны фонд, пасля 140-гадовага перапынку ад часу прэм’еры “Ідыліі”. 3 верасня 2016 г. на плошчы Вольнасці ў Мінску быў адкрыты сумесны помнік Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку.
„Пінская шляхта” ёсць у нашай бібліятэцы.

Back to top