- Szczegóły
- Odsłony: 1183
Васіль Пятручук памёр тры гады таму.
Петручук Васіль, нарадзіўся 23.08.1926 г. у вёсцы Грабавец Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і a памёр 19 студзеня 2019 года ў Беластоку, пахаваны на праваслаўных могілках у Дойлідах.
Сябра беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавяданне на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. (газета «Ніва»).
У нашай бібліятэцы вы можаце прачытаць наступныя кнігі аўтара:
1. Клавуня, гэта я, твой Вася
Ведаюць усе на свеце ды яшчэ і паў Амерыкі, што восенню мінулага года я быў у санаторыі ў горадзе Калабжэг. Кажучы праўду, дык я туды паехаў не з мэтай навуковых даследаў, а лячыць нервы і рэўматызм. Аднак давялося забаўляцца і ў вучонага. Людзей з'ядае прага ведаў і яны шукаюць кагосьці, хто ў данай галіне быў бы вучоны, ды засыпаюць беднага рознымі пытаннямі. Так давялося і мне. Толькі адкуль людзі адразу пазнаюць, хто кім з'яўляецца?...
2. Пожня
Вобраз колішняй вёскі, яе тадышніх нораваў і псіхалогіі, светапогляду і спадзяванняў, беспамерна прэцыёзнейшым знаходжу я ў Петручуковай кніжцы чымсьці ў навуковым на гэту тэму, з чым дагэтуль даводзілася мне сутыкацца. Ён, Васіль, даў нам не звычайча ўспаміны, але і мастацка паглыблены, аналіз рэчаіснасці, на фоне якой набываем здольнасць разумець актуальны наш дзень, турботы ды радасці, удачы з марамі. Я ўдзячны яму за гэта! …
Strona 2 z 2
- start
- Poprzedni artykuł
- 1
- 2
- Następny artykuł
- koniec